Урокі малявання і жыцця ідуць побач

Урокі малявання і урокі жыцця, якія ідуць побач 

"Калі б мне хто-небудзь прадказаў, што я буду выкладаць, я рассмяялася б яму ў твар і сказала: "Ілжэц ты апошні!"

Знаёмцеся: Таццяна Васільеўна Вайтэнка. Выкладчыца выяўленчага мастацтва і айчыннай і сусветнай мастацкай культуры мінскай Гімназіі № 75 з архітэктурна-мастацкім ухілам. Скончыла архітэктурны факультэт політэхнічнага інстытута і атрымала размеркаванне ў аддзел эстэтыкі на завод Гарызонт" (аддзел займаўся афармленнем інтэр’ераў офісаў і кабінетаў, а таксама эстэтычнай арганізацыяй асноўнай вытворчасці). Падчас работы на заводзе яна выкладала жывапіс і малюнак у прыватнай мастацкай школе ў мікрараёне Уручча. У 1995 годзе на “Гарызонце” прайшла апошняя хваля скарачэнняў, і ўвесь аддзел эстэтыкі быў звольнены. У гэты неспакойны час на пачатку 1990-х многім давялося цяжка, але...

"Я шчаслівы чалавек, — гаворыць Таццяна Васільеўна, — ніколі не шукала работу – яна знаходзіла мяне сама. Ад знаёмых паступіла прапанова паехаць у дзіцячы лагер “Гарызонт”. I паехала, і вяла студыю выяўленчага мастацтва. Потым лёгка ўладкавалася настаўнікам малявання ў гімназію № 42. Першапачаткова прыйшлося цяжка: калі работа ў аддзеле – гэта цішыня ў атачэнні кульманаў і планшэтаў, то работа ў школе з дзеткамі можа стаць шокам ад шуму-гаму і віруючай энергіі дзесяткаў і сотняў малых, асабліва калі вядзеш 22 класы".

У гімназію № 75 Таццяна Васільеўна Вайтэнка прыйшла працаваць (а дакладней – яе запрасілі) у 2000 годзе.

“Перад паступленнем у першы клас дзеткі праходзяць субяседаванне, прыносяць свае малюнкі. Але як можна ацаніць работу шасцігадовага дзіцяці, выявіць яго патэнцыял? У прынцыпе, ніяк. Маленькія дзеткі ўсе таленавітыя. Гэта мы вырастаем абы ў каго”.

Вучоба ў гімназіі з архітэктурна-мастацкім ухілам мае свае асаблівасці: ужо з першага класа пачынаюцца заняткі па малюнку, а ў старшых, акрамя абавязковых заняткаў па малюнку (два разы на тыдзень) і жывапісе (таксама два разы на тыдзень), дадаюцца такія прадметы, як індывідуальная кампазіцыя, макетаванне, мастацкая праца, айчынная і сусветная мастацкая культура (яна вывучаецца тут больш паглыблена, чым у звычайных школах), лепка, чарчэнне і г.д.

Даволі часта здараецца так, шго дзеткі вымушаны адказваць за амбіцыі сваіх бацькоў: у гімназіі яны вучацца толькі таму, што мама і тата марылі “запіхнуць” сваё дзіця ў спецыялізаваную школу – а ў якую, гэта ўжо няважна. “Ведаеце, але нават у навучанні такіх дзяцей, якія не бачаць свайго прызначэння ў мастацтве ці архітэктуры, ёсць сваё рацыянальнае зерне, - адзначае Таццяна Васільеўна. – У  мяне вучыўся хлопчык Мікіта. Вось пачынаюцца заняткі па жывапісе, дзеці прыйшлі, селі за мальберты, пачалі пісаць. А ён лёг на мальберт. Я падыходжу да яго: 'Мікіта, ну што ты?". А ён мне: “Таццяна Васільеўна, я гатоў капаць, насіць, прыбіраць – рабіць што заўгодна, толькі не маляваць”. Я выклікала яго бацькоў: “Што ж мы мучаем дзіця? Навошта? Можа, ён будучы Жабацінскі, а мы яго тут з гэтымі пэндзлікамі...” “Ведаеце, — кажа маці Мікіты, — ваша школа ўжо трэцяя, ён ужо быў і ў музычнай, і ў спартыўнай...” Гэтай восенню мы выпадкова сустрэліся з Мікітам на БелЭКСПА – ён зараз вучыцца ў каледжы па спецыяльнасці "Дызайн мэблі і дрэваапрацоўка" – як  бачыце, даволі блізка да профілю нашай гімназіі. Такім чынам зерне, кінутае нават у такую заняпалую зямлю, дало свае парасткі...

Чаму, калі ваша дзіця марыць стаць архітэктарам ці мастаком, лепш аддаць яго ў спецыяльную гімназію, чым марнаваць час у мастацкай школе, якую ён будзе наведваць, у лепшым выпадку, два разы на тыдзень? Так, мастацкія школы прывіваюць эстэтычны густ, даюць уменне маляваць... Але асноўная задача мастацкай школы – вучыць так, каб дзіцяці было цікава, таму мастацкія школы платныя. Наша задача – даць веды ў адпаведнасці з праграмай. I тут нас абсалютна не цікавіць, выбачайце за такі каламбур, цікава дзіцяці ці не. Вось перад вамі перспектыўны малюнак. Вам вельмі цікава зэдлік маляваць? Ці два зэдлікі? Але гэта праграма. I мы не пытаем: “Хлопчык, ты хочаш зэдлік маляваць?...”

“Калі працуеш, пачынаеш жыць у праекце, разважаеш, а як там жылі людзі, якхадзілі, што рабілі. Макет становіцца тваім дзіцем”

У гімназіі № 75 работа над выпускным дыпломным праектам у 11 класе не можа займаць часу менш за стандартныя дзевяць месяцаў навучальнага года — звычайная студэнцкая "халялява", калі дыпломны ці курсавы праект "скачваецца" з    Інтэрнэта і дапрацоўваецца за тыдзень, тут не пройдзе. Дні і вечары вучні мусяць праводзіць сам-насам са сваім праектам, жыць з ім адным папяровым жыццём. Чаму “папяровым”? Даволі часта ў якасці дыплома вучні выбіраюць работу над макетам-рэканструкцыяй знакамітага помніка беларускай архітэктуры, напрыклад, замка ці манастыра, - такі макет звычайна робіцца з паперы і кардону.

Таццяна   Васільеўна   курыруе   дыпломнікаў, якія абралі для сябе ў якасці дыпломнага праекта макет-рэканструкцыю. Работа пачынаецца, зразумела, з пошуку аб’екта — сядзібы, маёнтка. Такіх “аб’ектаў” (на самай справе, пісаць “аб’ект” зусім не хочацца, бо размова ідзе пра будынкі з гісторыяй, з цікавым лёсам, а такія будынкі з мёртвых архітэктурных аб'ектаў ператвараюцца ў жывых асоб) на Беларусі сапраўды шмат. Пра іх мы можам прачытаць у спецыяльных падручніках па гісторыі архітэктуры ці ў энцыклапедыях, а ўбачыць, якім яго задумаў бацька-архітэктар, звычайны чытач наўрад ці ў стане, бо дастаткова цяжка з сухога і даволі слецыфічнага слоўчана (калі на дапамогу прыйдзе настаўнік). Надыхаўшыся архіўным пылам, вучань разам з кіраўніком едуць “на месца”, паглядзець, як выглядае іх мадэль сёння. Даволі часта стан архітэктурнага помніка пакідае жадаць лепшага, а прасцей кажучы – стан аказваецца безнадзейным. Будынак фатаграфуецца звонку і знутры ў розных ракурсах – на аснове гэтых фотаздымкаў, а таксама старых архітэктурных планаў і будзе весціся далейшая работа па рэстаўрацыйным макетаванні.

Старанна вычэрчваюцца планы і разгорткі сцен, робіцца праекціроўка знешняга выгляду будынка. Потым на аснове разгортак збіраюцца-склейваюцца дамы-домікі, платы-агароджы-штакетнікі, дахі-шпілі і г.д. Самае складанае – выразаць акенцы. Яны надта маленькія, не больш за паўтара сантыметра, а трэба павыразаць з іх квадрацікі, пакінуўшы тонкі шкілет пераплёту – работа для манікюрных нажніц і пальцаў ювеліра. А “дрэвы” (у маёнтках жа былі прысады!) — сапраўды “вырастаюць” з каранёў: ад вялікага кораня адразаецца кавалак з дастатковай колькасцю парасткаў, якія нагадвалі б галіны. Апошняе, але не менш значнае, - "па-садзіць" асобныя макеты будынкаў на агульны планшэт.

Якія матэрыялы звычайна выкарыстоўваюцца ў такой рабоце? Зразумела, найбольш шыкоўна выглядаў бы пластык, але гэта матэрыял даволі дарагі, таму ў ход ідуць прывычныя яшчэ з часоў урокаў працы кардон і папера, а таксама тканіны (сукно), пенапласт (яго дзяруць на тарцы – так атрымліваецца снег) ды плёнка-ракал (дае эфект мармуру).

У выніку атрымліваецца папяровы цуд памерам прыкладна метр на метр. Калі паставіць усе макеты побач, то, гледзячы на іх, адчуеш сябе Гуліверам сярод ліліпутаў. Мінулае выглядае такім далікатным, беласценным і элегантным.

Першы макет-рэканструкцыю зрабіў Максім Івуць: гэта была сядзіба Краскі, што знаходзіцца ў Валожынскім раёне (хлопчык часта ездзіў каля яе на дачу). Потым была работа над такімі праектамі, як домік летняга пражывання Румянцавых (праект Вольгі Ягорынай), Рэпінскі домік у Здраўнёве (работа Веранікі Цэхановіч), Быхаўскі замак (аўтар макета Юля Навацкая нават выступапа з абаронай сваёй работы на гарадской навукова-практычнай канферэнцыі), Пустынкаўскі мужчынскі манастыр (Света Гладкая), сядзіба Альберцін пад Слонімам (Ілона Розум)... Зараз амаль усе гэтыя работы знаходзяцца на выстаўцы ў актавай зале гімназіі.

На сёння макет-рэканструкцыю палаца Тызенгаўзаў замовілі Паставы. У сярэдзіне XIX стагоддзя палац меў і аранжарэю, і звярынец, дзе жылі мядзведзі, і парк з паўлінамі – штодзённая раскоша сярэднестатыстычнага заможнага еўрапейскага двараніна. Зараз у будынку палаца размяшчаецца пастаўская бальніца, але энтузіясты мараць стварыць там краязнаўчы музей. Амаль цэнтральным прадметам музейнай экспазіцыі стане макет вучаніцы 11 класа гімназіі № 75 Насці Шпакоўскай. Памер макета (пры маштабе выканання 1:100) будзе складаць прыкладна 1,4 на 1,9 метра. Як жартуе Таццяна Васільеўна, у машыну хуткай дапамогі макет павінен увайсці (бо цяжка ўявіць сабе нейкі іншы сродак для транспарціроўкі такога далікатнага грузу, як вялікі макет з паперы і кардону).

Ёсць яшчэ адна цікавая ідэя (пакуль што, па словах Таццяны Васільеўны, "эфемерная") – зрабіць макеты рэканструкцыі старых мінскіх чыгуначных вакзалаў – Лібава-Роменскага, Брэст-Літоўскага і Савецкага. Зараз гэтыя вакзалы - гісторыя, і чым далей будзе рухацца час, тым хутчэй гэтая гісторыя будзе забывацца. Ужо знайшліся тры дзяўчынкі-дзесяцікласніцы, якія будуць рабіць праект "навыраст", бо работа ўскладняецца яшчэ і тым, што, акрамя малой колькасці няякасных фотаздымкаў, амаль ніякай інфармацыі пра вакзалы не захавалася.

"Пра тое, што мы робім, амаль ніхто не ведае! Я ж не буду бегаць і крычаць: "Народ, а можа, макецік маёнтачка каму патрэбен?! Мы зробім!"

На самай справе, усё гучыць вельмі здорава і пафасна: памяць продкаў, гістарычная спадчына... Гэтыя словы паўтараюцца на розных пасяджэннях і канферэнцыях, гучаць з вялікіх трыбун, але... Словы, словы, словы. Ненадзейныя. Бо вельмі актыўнае выкарыстанне нават яркіх і прыгожых олоў ператварае іх у штамп, з полымя – у попел. Таццяна Васільеўна Вайтэнка і яе вучні, яе выпускнікі не гавораць гучных словаў. Яны сумленна робяць сваю справу па захаванні гістарычнай спадчыны нашай краіны. Толькі работа гэтая, на жаль, мала каму вядома. Сапраўды, не выходзіць жа на плошчу з рэкламнымі заклікамі.

“Колькі на Беларусі існуе краязнаўчых музеяў? А гістарычных музеяў?—усклікае ТаццянаВасільеўна. – I ў кожным з іх экскурсавод раскажа вам, што былі ў нашай краіне такія і такія маёнткі. XVIII-XIX стагоддзі на Беларуси – гэта ж вялікі пласт культурнага архітэктурнага жыцця. Будынкі, палацы – цікава было б не толькі паслухаць пра іх, але і паглядзець на іх. Вось, напрыклад, Пустынкаўскі мужчынскі манастыр, макет якога зараз стаіць у актавай зале гімназіі. Ну, няхай год ён яшчэ прастаіць, няхай два гады... Але ж гэта папера... Зараз у манастыры жывуць 5 манахаў і каля дзесятка рабочых. Пустынкі – помнік архітэктуры рэспубліканскага значэння. Існуе праект рэканструкцыі, паводле якога манастыр пакрыху аднаўляецца. I перш за ўсё аднаўляецца жыллё - келлі. Але, на жаль, аднаўленне ідзе не ў адпаведнасці з мастацкім стылем, з асноўнай планіроўкай. Вось ёсць у іх квадратнае акенца, яны і ўставяць квадратнае акенца. Потым ім хтосьці падорыць доўгае акенца — яны і ўставяць доўгае акенца, таму што патрэбны вокны. Будынку, каб у ім можна было жыць, патрэбны вокны! А тое, што гэтыя вокны розныя і не адпавядаюць архітэктурнаму стылю будынка, нікога не хвалюе. Архітэктары, якія займаюцца рзстаўрацыяй, спачатку спрачаліся з насельнікамі манастыра, а потым махнулі рукой. А вось калі б у манастыры стаяў наш макет, яны б не сталі ўжо так змяняць знешні выгляд помніка архітэктуры, нават нягледзячы на праблемы з жыллём. Да таго ж у Пустынкі наведваецца дастатковая колькасць паломнікаў — памаліцца і папіць святой вады. Манастыр зараз знаходзіцца не ў самым лепшым стане, а людзі маглі б убачыць, якім сапраўды прыгожым і велічным ён быў, уявіць яго слаўнае мінулае з дапамогай нашага макета. Але складваецца ўражанне, што нікому гэта не патрэбна..."

"Вось глядзіце, я вам скажу: "Дзетачка, давай маляваць работу на конкурс. Не, ты не пойдзеш гуляць. Ты мусіш кожны дзень заставацца ў школе і маляваць некалькі гадзін. А потым твая работа – у трубу. Будзеш хадзіць?"

Каб пералічыць усе мастацкія конкурсы (гарадскія, рэспубліканскія, міжнародныя...), у якіх удзельнічалі і атрымалі ўзнагароды вучні Таццяны Васільеўны Вайтэнка, спатрэбіцца шмат часу: "XXI стагоддзе – без рабства", "Індыя – якой яе бачу", "Беларусь-2006. Дзень Зямлі", "Лідэр XXI стагоддзя", міжнародныя конкурсы ў Польшчы, Македоніі, Славеніі, Японіі і інш. Дарэчы, што тычыцца міжнародных конкурсаў, удзёльнічаць у іх прэстыжна, але ўзнікаюць нечаканыя праблемы. "Возьмем, напрыклад, міжнародны конкурс малюнкаў у Македоніі, - расказвае Таццяна Васільеўна. — Наша гімназія бярэ ў ім удзел вось ужо на працягу чатырох гадоў. Арганізатары выставілі такую ўмову: на конкурс ад школы павінна выстаўляцца не менш за дваццаць работ. Гэта пры тым, што заваюе нешта толькі адна-дзве. Такім чынам аўтаматычна 18 работ аказваюцца ні з чым. Але ўсё роўна ўдзельнічаць трэба, і адпраўляць работы таксама трэба. А работы з міжнародных конкурсаў не вяртаюцца. У дзевятым класе вучыцца ў мяне Аня Пятроўская. Таленавітая старанная дзяўчынка. Яна ўдзельнічала і ў экалагічным конкурсе ў Японіі, і ў конкурсе "Іншы логляд" у Польшчы. У Ані ёсць дыпломы, але яны не адпавядаюць укладзенай працы. I яна мне гаворыць: 'Таццяна Васільеўна, я не буду больш удзельнічаць у конкурсах". Тое, што яна не будзе маляваць на конкурсы, — гэта яшчэ паўбяды. Горш тое, што з яе, як з шарыка, выйшла паветра. Знікла жаданне, унутранае гарэнне, імкменне да перамогі..."

Размова наша атрымалася нечакана вострай і няпростай. А галоўны яе вынік у тым, што ўрокі малявання і ўрокі жыцця могуць ісці побач і нават спалучацца, калі разам з табой крочыць абаяльны і неабыякавы настаўнік.

АленаСАСНОЎСКАЯ, Надзея МАХНЮК.


    Поиск по сайту
    Меню раздела
    Объявления
    Контактная информация

    Почтовый адрес: г.Минск, улица Свердлова, 30
    Телефон приемной директора: 259 63 43

    (ул.Артиллеристов, 15)
    Директор: Ананько Василий Геннадьевич

    Факс: 259 63 43
    Телефон заместителей директора:   

    - по учебной работе: 259 63 42;

    - по воспитательной работе: 259 63 39.

    Телефон службы охраны: 259 63 36 


    Адрес электронной почты: gymn75@minsk.edu.by

    НОВОСТИ РЕСПУБЛИКИ

    04.12.2020

    Мосты присоединились к реализации платформы «Город, дружественный детям и подросткам»

    Подробнее...

    04.12.2020

    Съедобная упаковка для пищевых продуктов на основе биоразлагаемых природных полимеров ученых БГУ признана лучшей на ярмарке инновационных проектов StartUp:Land

    Подробнее...

    03.12.2020

    О проблемных вопросах в организации питания учащихся

    Подробнее...

    02.12.2020

    Начал работу III Международный симпозиум «Образование в интересах устойчивого развития для всех поколений – социальный договор»

    Подробнее...

    НОВОСТИ РЕГИОНА

    03.12.2020

    В учреждениях общего среднего образования г. Минска стартует тестирование облачного сервиса для online-обучения
    В период с 19 октября 2020 года по 31 декабря 2020 года в учреждениях образования г. Минска будет организовано тестирование сервиса «Облачная видеоконференцсвязь IVA MCU» для организации online-обучения

    Подробнее...

    03.12.2020

    Шестой школьный день
    Афиша мероприятий на 5 декабря 2020 года

    Подробнее...

    02.12.2020

    Минск хотят превратить в обучающийся город. Как скоро это произойдет
    Вместо педагогов — андрагоги, поиск курсов — через навигатора. Минск хотят превратить в обучающийся город. Как и когда это произойдет, разбирался корреспондент агентства «Минск-Новости»

    Подробнее...

    01.12.2020

    Международная видеоконференции «Патриотическое воспитание молодежи как будущее страны»
    Видеоконференция состоялась 26 ноября 2020 года в Минском государственном дворце детей и молодежи в рамках II Международного патриотического форума «Миротворчество поколений в исторической памяти Российского государства»

    Подробнее...

    НОВОСТИ РАЙОНА

    03.12.2020

    Акция МЧС «Безопасный Новый год»

    Подробнее...

    03.12.2020

    Обратите внимание на состояние электрооборудования!

    Подробнее...

    01.12.2020

    Осторожно, гололед!

    Подробнее...

    27.11.2020

    Информирование населения об опасности курения

    Подробнее...

    НОВОСТИ МГИРО

    04.12.2020

    Основные функциональные возможности специализированного программного обеспечения для интерактивного оборудования

    Подробнее...

    04.12.2020

    Интеллектуальный марафон по математике «Школа гениев»

    Подробнее...

    03.12.2020

    В учреждениях общего среднего образования г. Минска стартует тестирование облачного сервиса для online-обучения

    Подробнее...

    03.12.2020

    Открытые занятия в рамках повышения квалификации «Организация и содержание работы в замещающей семье»

    Подробнее...