
15.03.2016
Вручение паспортов учащимся Октябрьского района г.Минска

15 сакавiка 2016 года ў актавай зале Дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 75 г.Мінска імя Масленікава П.В.” адбылося ўрачыстае ўручэнне пашпартоў у рамках традыцыйнай гарадской акцыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, прысвечанай Дню Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь “Мы – грамадзяне Беларусі”. Павіншаваць са святам юных грамадзян прыйшлі паважаныя госці: намеснік главы адміністрацыі Кастрычніцкага района г.Мінска – Жур Ігар Міхайлавіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Клімовіч Наталля Анатольеўна, дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў – Бондар Юрый Паўлавіч, начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раена г. Мінска – Дудкіна Тамара Антонаўнаарганізацыі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Кастрычніцкага района г.Мінска –Крыўчык Анатоль Пятровіч, Першы сакратар грамадзянскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” – Насута Анастасія, выканаўца галоўных ролей мюзіклаў “Голубая камея” і “Дубровский” – Кацярына Муратава. Самым паважаным госцем свята стаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны, стогадовы юбіляр – Тархуноў Яўген Васільевіч.
Пашпарт грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь атрымалi дзяўчаты і хлопцы, якія маюць выдатныя вынікі ў вучобе, якія з’яўляюцца пераможцамі алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, якія актыўна прымаюць удзел у грамадзянскім жыцці школ, гімназій, раёна і дзейнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Зрабілі свята яшчэ больш яркім і маляўнічым вакальны калектыў «Камертон», пераможцы раённага конкурсу Патрыятычнай песні і танцавальны калектыў Дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў», творчы калектыў і асобныя выканаўцы Дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 75 г.Мінска імя Масленікава П.В.”
ФОТОРЕПОРТАЖ...