
13.02.2017
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры быў святочна распачаты 13.02.2017 года міні-праграмай “Размаўляй са мной па-беларуску”. У вестыбюлі а 8 гадзіне настаўнікі беларускай мовы і літаратуры С.У. Грыгаровіч, А.М. Петух, Н.У. Тарасевіч шчыра віталі гімназістаў і іх бацькоў. Гучалі песні і вершы на беларускай мове ў выкананні гімназістаў: “Беларусь мая” – Місеюк Дарыя, “Мой родны кут” – Івановіч Аліна, Адзінцова Ганна, “Дзе мой край?” - Шэлудзько Анастасія, “Родная мова” – Гусарава Марыя, “Беларуская мова” – Васільева Кацярына.
Усе вучні, настаўнікі і дарослыя ў гэтую раніцу мелі магчымасць прыняць удзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Удзельнікі акцыі атрымалі далонь з надпісам “Мова родная – усеабдымная. Калі ласка, размаўляй са мной па-беларуску”. Прысутныя пазнаёміліся з інфармацыяй на стэндзе, дзе былі прадстаўлены рубрыкі “Апранайся па-беларуску”, “Смак беларускай мовы”, “Не маўчы па-беларуску”.
Эпіграфам міні-праграмы сталі словы Яўгеніі Янішчыц:
Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па – беларуску.