
28.02.2018
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
26 лютага 2018 года ў гімназіі № 75 г.Мінска імя Масленікава П.В. быў святочна распачаты Тыдзень беларускай мовы і літаратуры міні-праграмай “Слаўся, зямлі нашай слаўнае імя”.
У вестыбюлі а 8 гадзіне настаўнікі беларускай мовы і літаратуры С.У. Грыгаровіч, А.М. Петух разам з дырэктарам гімназіі В.Г.Ананька шчыра віталі гімназістаў і іх бацькоў. Гучалі песні і вершы на беларускай мове ў выкананні гімназістаў: “Сябруем усе” – Біцяй Кацярына (5Б), “Сокал” – Гурава Дар’я і Сысоева Міраслава (9Б), “Абдымі мяне” - Хрышчановіч Яўгенія (9А), “Дзівак-чалавек” – Чумакова Сафія (8А). Прысутных парадавалі Асіпенка Яраслава (9А) і Асіпенка Кіра (7А) выкананнем кампазіцый “Мой родны кут” і “Успамін” на цымбалах, Плахоцкая Анастасія (5Б) – танцам “Калатуха”.
На працягу трыццаці хвілін усе вучні, настаўнікі і дарослыя ў гэту раніцу мелі магчымасць прыняць удзел у акцыі “Перакладчыкі”, а таксама паспрабавалі размеркаваць назвы твораў Я.Коласа і Я.Купалы па іх прыналежнасці мастакам слова.