
03.09.2018
Нам выпала шчасце тут нарадзіцца...
3 верасня 2018 года ў актавай зале гімназіі для вучняў 9-11 класаў быў праведзены першы ўрок на тэму “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”!
Занятак праводзіла настаўніца выяўленчых дысцыплін Леўшанкова Наталля Аляксандраўна. Тэма першага занятка была разгледжана праз прызму мастацтва, асабліва, выяўленчага.
На занятак мы запрасілі загадчыка кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, доктара мастацтвазнаўства, прафесара Веру Паўлаўну Пракапцову.

Вера Паўлаўна распаведала гімназістам пра творчае жыццё Масленікава Паўла Васільевіча, які з’яўляецца яе бацькам. Яна падзялілася сваімі поглядамі на мастацтва, прыводзіла цікавыя прыклады з гісторыі выяўленчага мастацтва.

Дзякуем за цікавы распавед Веру Паўлаўну! Жадаем нашым гімназістам творчага натхення і палёта. Бо каму як не вам, моладзі, сваёй творчасцю, працай, добрымі справамі дапамагаць Беларусі – месцу, дзе вам пашчасціла нарадзіцца, станавіцца больш прыгажэйшай, сучаснай, дабрабытнай і непаўторнай краінай. Пацікаўцеся гісторыяй нашай краіны, пабывайце ў старажытных месцах і паглядзіце старажытныя помнікі архітэктуры нашай роднай зямлі. Гэта дапаможа вам набыць свядомасць, ганаросць, пашану і, літаральна, адчуць усёй душой і сэрцам стан шчасця, - шчасця ад таго, што вам выпала нарадзіцца, мінавіта, тут, у Беларусі!