
15.03.2021
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Дык гучы, маё роднае слова!”

15 сакавіка 2021 года ў гімназіі № 75 г.Мінска імя Масленікава П.В. быў святочна распачаты Тыдзень беларускай мовы і літаратуры міні-праграмай “Дык гучы, маё роднае слова!”. У вестыбюлі а 8 гадзіне настаўнікі беларускай мовы і літаратуры С.У. Грыгаровіч і Н.У. Казляк шчыра віталі гімназістаў і іх бацькоў. Гучалі песні на беларускай мове ў выкананні Алёны Ланской “Куточак Беларусі” і Аляксандра Рыбака “Небасхіл Еўропы”. Прысутных парадавалі Асіпенка Кіра выкананнем кампазіцый “Мой родны кут” і “Успамін” на цымбалах, Семянюк Ягор – ігрой на акардыёне танца “Крыжачок”. Выканалі танец “Крутуха” прадстаўнікі ўзорнага ансамбля танца “Пралесачка” Паўловіч Паліна, Улога Алег, Барташевіч Анастасія, Байдак Вікторыя.

На працягу трыццаці хвілін усе вучні, іх бацькі і настаўнікі ў гэту раніцу мелі магчымасць далучыцца да беларускага слова. Прысутныя пазнаёмілся з інфармацыяй на стэндзе, дзе былі прадстаўлены рубрыкі “Апранайся па-беларуску” і “Не маўчы па-беларуску”.
Эпіграфам міні-праграмы сталі словы Яўгеніі Янішчыц:
Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары со мной па – беларуску.