З легендаў і казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлівых крыніц,
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
І з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго, -
Ты выткана, дзіўная родная мова…
Гэтыя паэтычныя радкі пра беларускую мову сталі візітнай карткай Максіма Танка, стагодні юбілей якога адзначалі напрыканцы верасня ў нашай краіне. У гімназіі № 75 г.Мінска таксама аддалі даніну павагі і памяці народнаму паэту Беларусі.
Вучні спачатку прымалі ўдзел у выдавецтве насценных газет па біяграфіі і творчасці М.Танка (6 “А”, 6 “Б”, 10 “Б” класы), а пасля гімназісты 5-7 класаў паглядзелі прапанаваную ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры экспазіцыю юбіляра. Сівачова Эмілі і Шырко Лізавета, вучаніцы 6 “Б” класа, выступілі ў якасці экскурсаводаў і паведамілі пра асноўныя этапы жыцця і творчасці пісьменніка, цытавалі вядомыя радкі аўтара і даказалі, што ўсе творы М.Танка прасякнуты сапраўднай дабрынёй і даверам да чалавека.